Мир поэзии Поиск книг    О проекте    Обратная связь    Размещение рекламы

Купала Янка
«Поэмы»

Главная страница / Купала Янка «Поэмы»
мой i два браты, Сясцер малых зямелька абымае. А я жыву на свеце доляй сiраты, Мяне зямля за нейкi грэх трымае.


Пусцiушы гэтак сумным думам павады, Бязмежны жаль паплыу у душу крынiцай. I я таксама, як яна тады, шаптау: "Адна на свеце ты у мяне, сястрыца!"


8. ВОРКА


Саха мая зусiм ужо гатова,-Зрабiу к ей новенькую плаху. Нарогi павывострывау нанова, Дау на палiцу тоусту бляху.


Вось толькi конiка у яе упрэгчы. Махнуцi пугаю нягрозна. У загоне на рагач крывы налегчы. -Барозна пойдзе за барознай.


Сняданне з'елi з ею удваечку. Каб сыта -- трудна пахвалiцца Хлеб падзялiлi разам па кусочку, Сцюдзенай запiлi вадзiцай.


Пайшюу з сахой, пусцiу нарогi у гонi. Нагамi толькi конiк мой цярэбе, I сцелецца загончык пры загоне, Аж сонца цешыцца на небе.


Вам, людзi, што сваей рукою белай Зямлi не кратаеце сэрца, Не дагадацца цераз век свой цэлы, Як сэрца чалавека б'ецца.


Таго, якi увосень цi вясною Зямлi сахой чапае грудзi Або зярно хавае бараною, Каб вырасла для вас жа, людзi.


У важны час заворкау цi засеукау Iмша абходзiцца святая, Душа сяуца лунаецца, як дрэука, Якому вецер лiст зрывае.


Арыце, сейце, людзi, хто што можа, Старым цi новым абычаем! А вашу працу доля упрыгожа Шчаслiвым, буйным ураджаем.


9. БЕЛIЦЬ ПАЛАТНО


Чачоткавы зрабiу ей пранiк емкi, 3 аздобамi i ручкай гладкай, I палатно панес з ей да пагонкi, Дзе сажалка была i кладка.


Усю трубу укiнулi у вадзiцу; Яна, свой скiнуушы каптанiк, Кашулю падкасаушы i спаднiцу, |зышла на кладку, узяушы пранiк.


I пярыць стала мокра палаценца, Складаючы на кладцы у складкi, На ножкi пырснула i на каленцы Вадзiца, як раса на градкi.


Распырскiвалiся, як iскры, пырскi, Мiгцелi усюды мнагацветна. На гладзi воднай рысавалi крыскi I нiклi у гладзi непрыметна.


Блiскучыя агнiстыя праменнi, Купаючыся у сажалчыным версе, К маей галубцы у медным умiленнi Тулiлiся i грэлi персi.


Так палаценца мiлая

Назад  

стр.20

  Вперед
Наши спонсоры:
Назад  

стр.20

  Вперед