Мир поэзии Поиск книг    О проекте    Обратная связь    Размещение рекламы

Купала Янка
«Поэмы»

Главная страница / Купала Янка «Поэмы»
бялiла Вадзiцай, пранiкам на кладцы, Пасля сабе на плечы узвалiла I слаць нясла на сенажатцы.


Нясла. Вада па ей цурком сцякала. I на аселiцы ля плота Тканiну мыту распускала. Цяперка сонца ужо работа!


Бялiся, наша палатно, бялiся, Як дзень, як месяц бледны, бела, Як бела малако у глiнянай мiсе, Як та саломiнка паспела!


10. СЯ|БА


Ралля падсохла, мяккай стала воунай, |жо час узяцца за сявалку, | зямлю зярнят насыпаць жменяй поунай, Як ад бацькоу научыуся змалку.


Ад той, што ад зiмы засталась, часткi, Штось кiнуушы на час нязбыты, Адмералi мы з ей са дзве шаснасткi У мех, рукой яе пашыты.


I выйшау сеяць я. Яна стаяла Непадалек мяне, на узмежку; У высях сонца золатам зiяла, |нiзу плыу вецер сваей сцежкай.


Пасыпалiся дробныя зярняты | раллю, як пацеркi янтарны, На наш загон, сахою узараны, На мой шнурок -- палетак ярны.


Яна, як нiцая бярозка тая, Стаяла, за сяубой слядзiла, I як бы багародзiца святая -Здавалася мне -- блаславiла.


Лажыцеся у раллю, зярняткi, спаткi, Накрыйцеся пасцiлкай-скiбкай, Пасля збудзiцесь, выгляньце з краваткi, Як воуна -- густа, як дзень -- шыбка!


Расцiце высака, расцiце буйна, Як гэта пушча за дарогай! Малiцеся да бела бога чуйна I чорнага не гнеуце бога!


Каб не паспалiвалi вас спякоты, Дажджы каб вас не пазмывалi, Каб не пабiлi грады i грымоты, Каб вам заломау не ламалi!


11. ПОЛIЦЬ АГАРОДНIНУ


Я выган плотам гарадзiу, яна палола грады: Благое зелле вырывала, кiдала у пасцiлку, Дзе калiу не было,-- дасаджывала там расады, Там прарывала, дзе узышло загуста праз памылку.


Чырыкалi над ею верабейкi на чарэснi, Нязгледна час ад часу вецер пралятау крылаты. I адазвалася мая палея сумнай песняй, Такой, якую у нас пяюць вясеннiм днем дзяучаты.


ВЯСНЯНКА


Ой, брала вясна у сонца ключы,


Адчыняла сырую зямельку,


Пускала на свет траву-мураву,


Адзявала у лiсце бярозы.


Дзе толькi нi йшла яна,-- з прыпала


Густа

Назад  

стр.20

  Вперед
Наши спонсоры:
Назад  

стр.20

  Вперед