Мир поэзии Поиск книг    О проекте    Обратная связь    Размещение рекламы

Купала Янка
«Поэмы»

Главная страница / Купала Янка «Поэмы»
ужо грымела у князя гульня, I музыкi, i чаркi звiнелi; Выдумлялi забау новых кожнага дня; Што хацелi -- усяго госцi мелi.


Ажно трэцяга дня князь прыдумау адну Для дружыны пацеху-забаву: Загадау ен пазваць гусляра-старыну, Гусляра з яго ведамай славай.


IV


Акалiчны народ гуслi знау гусляра; Песня-дума за сэрца хапала; Вакол гэтай думы дудара-званара Казак дзiуных злажылась нямала.


Кажуць, толькi як выйдзе i ударыць як ен Па струнах з неадступнаю песняй,-Сон злятае з павек, болю цiшыцца стогн, Не шумяць ясакары, чарэснi;


Пушча-лес не шумiць, белка, лось не бяжыць, Салавей-птушка у той час сцiхае; Памiж вольхау рака, як штодзень, не бурлiць, Паплаукi рыба-плотка хавае.


Прытаiцца да моху русалка, лясун, Каня вечнага "пiць" не заводзiць: Пад звон-песню жывучых гусляравых струн Для усiх папараць-кветка узыходзiць.


V


Прывяла гусляра з яго нiуных сялiб Дворня князева у хорам багаты: Пасадзiла на ганку, мiж кленау i лiп. На цагляным парозе магната.


Невыдумная свiтка -- убор на плячах, Барада, як снег белы -- такая, Незвычайны агонь у задумных вачах, На каленях ляглi гуслi-баi.


Водзiць пальцам худым па сталевых струнах, К песнi-музыцы ладзiцца, строе; Водклiк б'ецца ад струн па сцюдзеных сцянах, Замiраючы у сховах пакояу.


Вось настроiу, навеу тон у струнах як след, Не зiрнуушы на гулi нi разу, I сядзiць гэты сумны, як лунь, белы дзед, I чакае ад князя прыказу.


VI


-- Што ж маучыш ты, гусляр, нiу, лясоу песнябай, Славай хат маiх подданых слауны?! Нам сягоння зайграй, нам сваiх песень дай,-Князь умее плацiць незвычайна!


Запяеш па душы, дасi уцехi гасцям -Поуны гуслi насыплю дукатау; Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам -Канапляную возьмеш заплату;


Знаеш славу маю, знаеш сiлу маю... -- Многа знаю i чуу аб табе я,-I я сам, як i ты, так табе запяю... -- Ну, пара пачынаць, дабрадзею! -


Гэтак слухае, выслухау князя гусляр, Заiскрылiся вочы сiвыя, Патануу у скляпеннях адзiн, другi удар, I

Назад  

стр.20

  Вперед
Наши спонсоры:
Назад  

стр.20

  Вперед