Мир поэзии Поиск книг    О проекте    Обратная связь    Размещение рекламы

Шэкспір Уільям
«Санэты»

Главная страница / Шэкспір Уільям «Санэты»
лес увесь спявае песні,


Акорды дзікія злятаюць з дрэў.




Замоўк і я, падобна Філамелі,


Каб песні ціхія прывабу мелі.








103





Якая муза бедная мая,


Калі ёй трэба праспяваць аб тым,


Хто лепш хваленняў нашых удвая


У натуральным выглядзе сваім.




Не дакарай, калі замоўкнем з ёй.


У люстра глянь. Аблічча ўбачыш там,


Якое надзвычайнай пекнатой


Вышэй таго, што я даваў ці дам.




Вялікі грэх прыняў бы на душу,


Сваёй хвалой заблоціўшы красу.


Я вобраз твой не ў вершы запішу,


Я лепш яго у сэрцы пранясу.




Папраўдзе, люстра больш табе дае,


Чым творы могуць перадаць мае.








104





Ты для мяне старэйшаю не станеш,


І ў першы дзень, і сёння — ты адна,


Хоць тры зімы зрывалі з дрэў убранні,


Якія ім прыносіла вясна,




Хоць тры вясны змяніліся на леты,


За летам восень жоўтая ішла,


Быў тройчы красавік вясной сагрэты, -


А ты — ўсё, як і ў першы дзень, была.




На жаль, краса знікае пакрыёма,


Як нікне цень ад сонечных гадзін.


Прывабнасць, што здаецца нерухомай,


Нябачны вокам мае рух адзін.


Назад  

стр.76

  Вперед
Наши спонсоры:
Назад  

стр.76

  Вперед